08/10/2009 13.13.52



Рым. "Сіла і блаславенства: вялікія ахоўнікі Еўропы" - так называецца выстава, што адкрылася ў славутым палацы Венецыя ў Вечным горадзе.


|

Прыцягненнем прыгажосці і гармоніі, а не старымі аргумантамі І перасудамі ўступаць у культурны дыялог з сучаснікам - такая задача экспазіцыі. Побач яе будуць праходзіць культурныя дэбаты, мэта якіх - унесці ўклад у адно з найбольш дэлікатных пытанняў - рэлігійнай тоесамасці еўрапейцаў.Вобразы 70 святых - нябесных ахоўнікаў еўрапейскіх народаў, якія напрацягу стагоддзяў натхнялі мастакоў і скульптараў, музыкантаў і народных умельцаў, прадстаўлены ў экспазіцыі. Рэлігійная творчасць розных народаў Еўропы добра адлюстроўвае павагу і любоў да святасці і канкрэтных святых. Амбасада Італіі пры Святым Пасадзе і Папская Камісія культурнага дастаяння Царквы - арганізатары выставы - змясцілі ў экспазіцыі палотны з многіх музеяў свету. Сярод шэдэўраў - "Стыгматы святога Францішка" Ван д'Эйка, "Мучаніцтва святога Пятра" Гвэрчыно, "св. Ян Хрысціцель" Караваджо" і "св. Ян Хрысціцель" Ціцыяна, "св. Георгі" Мантэньі'.
|