Радыё
  Ватыкана Радыё
  Ватыкана

Катэгорыі


  Мілаcэрнаcць і    cалідарнаcць


  Царква


  Культура і    грамадcтва


  Ватыканcкія    дакуманты


  Сынод


  Экуменізм


  Сям'я


  Моладзь


  Справядліваcць і    мір


  Палітыка


  Рэлігія і дыялог


  Навука і этыка


  Аудыенцыі і    малітва «Анёл    Паньcкі»


  Падарожжы Папы
cx_t07


 Хатняя cтаронка > Культура і грамадcтва  > навіна


24/10/2009 11.00.00



Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны распачалі 14 кастрычніка кампанію па зборы подпісаў за абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы.







Гэтая ініцыятыва была агучана на V З’ездзе беларусаў свету, што прайшоў 18—19 ліпеня ў Мінску, і падтрымана Радай Таварыства беларускай мовы. І «Бацькаўшчына», і ТБМ ужо накіравалі звароты да кіраўніка дзяржавы з тым, каб быў выдадзены адпаведны ўказ. Цяпер «Бацькаўшчына» і ТБМ заклікаюць грамадзян Беларусі падтрымаць гэтую ініцыятыву.
«Як вынік, абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы мусіць пацягнуць за сабой распрацоўку і рэалізацыю на дзяржаўным узроўні канкрэтных захадаў па папулярызацыі беларускай мовы і беларускамоўнай культуры ў грамадстве, пашырэнне сферы яе ўжытку», ‑‑ гаворыцца ў звароце.
«Родная мова ёсць найвялікшым багаццем, дадзеным кожнай нацыі, са знікненнем якога само існаванне пэўнага народа і створанай ім дзяржавы, яго ўнікальны характар, тое, што робіць яго адрозным ад іншых народаў свету, ставіцца пад пагрозу. Сённяшні стан беларускай мовы выклікае вялікую занепакоенасць. Дастаткова толькі ўзгадаць, што на пачатку года ЮНЕСКА аднесла беларускую мову да моваў, якім пагражае знікненне».
Улічваючы, што 2009 год быў абвешчаны годам Роднай зямлі, цалкам лагічным і паслядоўным падаецца абвяшчэнне наступнага года Годам роднай мовы. Тым больш, што менавіта з 2010 года ўводзіцца ў дзеянне новая рэдакцыя правіл беларускага правапісу, што не рабілася ад 1959 года.
Усіх, каму неабыякавы лёс роднай мовы, запрашаем далучыцца да кампаніі па зборы подпісаў. Спампуйце падпісныя лісты на сайце zbsb.org, budzma.org, tbm.org.by і распаўсюдзьце сярод Вашых знаёмых.


  « Назад да cпіcу

 


Культура
  і грамадcтва

24/10/2009 11.02.27
Радыё Ватыкана. У нашым палацы адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў кінафестывалю "Рэлігія сёння".1-ю прэмію атрымаў італьянскі фільм "Дзённік горскага пробашча"


24/10/2009 11.00.31
Бухарэст. "Дзяржаўныя ўстановы і законы забавязаныя абараняць годнасць чалавека і сям'і як асновы грамадскага жыцця" - такія словы разам з абурэннем на прапанову прэзідэнцкай камісіі легалізаваць прастытуцыю і зняць крымінальнае пакаранне з наркаманаў выказалі каталіцкая і праваслаўная Цэрквы Румыніі


23/10/2009 13.19.44
Рым. 16 лістапада да калектыву харчовай Праграмы ААН у будынку ФАО блізка Калізею прыбудзе Папа Бенедыкт 16.


22/10/2009 14.01.50
Рым. Славуты дзіцячы шпіталь "Бамбіно Джэзу(Дзіцятка Езус)", які абслугоўваецца манаскімі ордэнамі і дзе пралячылася шмат беларускіх дзетак па праграме "Дзеці Чарнобыля", адкрыў старонку Вэб "www.ospedalebambinogesu.it".


16/10/2009 13.57.36
Беларусаў стала амаль на 13-ць тысяч менш



Іншыя катэгорыі


Папярэдняя
  cтаронка  Папярэдняя cтаронка
Хатняя
  cтаронка  Хатняя cтаронка
Напішы
  ў рэдакцыю  Напішы ў рэдакцыю
top
top
All the contents on this site are copyrighted ©. Webmaster / Credits / Legal Conditions
top
top