06/11/2009 14.20.39



Ватыкан. Папскі Ўніверсітэт Святога Крыжа падпісаў з Тайваньскім дзяржаўным політэхнічным Універсітэтам пагадненне аб супрацоўніцтве


У адпаведнасці з дамоўленасцямі, будзе праводзіцца ўзаемны абмен студэнтамі і выкладчыкамі, а таксама ўдзел у навукова-даследчых праграмах і культурных падзеях. Тайваньскі Дзяржаўны Політэхнічны ўніверсітэт горада Чжэньшы - адзін з самых аўтарытэтных ў Азіі. Тут навучаецца 16 тысяч студэнтаў, прычым, ня толькі тайскіх.Ёсць многа замежнікаў. Для параўнання скажам, што ў Рыме ў Pontificia Università della Santa Croce толькі паўтары тысячы студэнтаў, якія, аднак, прадстаўляюць 77 краін свету. Электронны адрас - http://www.pusc.it/ Пагадненне асягнутае ў выніку доўгага шляху ўдакладненняў канкрэтнай магчымасці супрацоўніцтва дзеля таго, каб лепш умацоўваць паразуменне між народамі, абменьвацца вопытам і ўніфікаваць навуковыя падыходы.
|