06/11/2009 14.14.24



Выстаўка ікон "Народныя заступнікі" адбудзецца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі


|

Нацыянальны мастацкі музей Беларусі ў бліжэйшы час плануе падрыхтаваць выстаўку ікон «Народныя заступнікі». Гэтая экспазіцыя будзе падрыхтавана сумесна з Яраслаўскім музеем да юбілею Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта 21 сакавіка 2010 г. Акрамя гэтага, як паведаміў 5 лістапада 2009 г. інфармацыйнаму агенцтву «БелТА» дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў, музей плануе падпісаць дагавор аб супрацоўніцтве з Луўрам (Францыя). Супрацоўніцтва з адным з буйнейшых музеяў свету мае на ўвазе перш за ўсё арганізацыю выстаўкі імпрэсіяністаў ў беларускай сталіцы. Таксама беларускія рэстаўратары атрымаюць магчымасць павысіць сваё майстэрства падчас вучобы ў Францыі, дзе існуе вельмі добрая рэстаўрацыйная база па тканінах. Разам з тым магчымы і абмен спецыялістамі паміж абедзвюма краінамі. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі супрацоўнічае з многімі музеямі свету, у прыватнасці Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Кітая і Паўднёвай Карэі. Паводле Catholic.by
|