Акрамя штодзённых праграм на розных мовах Ватыканскае радыё транслюе ўсе Папскія цэлебрацыі, якія праходзяць на тэрыторыі Ватыкана і па-за яго межамі, а таксама іншыя важныя ватыканскія падзеі. Спецыяльныя трансляцыі (г.зн. не толькі ўключаныя ў звычайны графік Ватыканскага радыё) даступныя таксама для трансляцыі іншымі радыёстанцыямі. Тыя з іх, што зацікаўлены такой паслугай, могуць выбраць або прамую трансляцыю, або скарот з каментарыем, падрыхтаваны Ватыканскім радыё на розных мовах. Каментарыі найважнейшых падзей даступны звычайна на англійскай, французскай, нямецкай, партугальскай і іспанскай мовах (часам таксама на арабскай і кітайскай). Каментарыі прадастаўляюцца таксама для тэлевізійных станцый, якія перадаюць праграмы, падрыхтаваныя Ватыканскім тэлевізійным цэнтрам.
Трансляцыю падзей з/без каментарыя зацікаўленыя радыёстанцыі могуць атрымаць праз спадарожнік ці праз лінію ISDN, г.зн. лічбавую тэлефонную сувязь, якая выкарыстоўваецца з гэтай мэтай радыё і тэлебачаннем.
Многія лаціна-амерыканскія радыёстанцыі атрымліваюць спецыяльныя паведамленні аб асобных трансляцыях Ватыканскага радыё ад Аддзела міжнародных адносін. Калі вы таксама жадаеце атрымліваць такія паведамленні, можаце адправіць спецыяльны запыт на электронны адрас: relint@vatiradio.va
Для тых, хто жадае прымаць трансляцыі праз ISDN, неабходна адправіць запыт на той жа адрас электроннай пошты, каб атрымаць неабходны нумар ISDN.